Заданні па беларускай мове

Заданні па беларускай мове


Правапіс слоў з літарамі е, ё—я
1.Пастаў націск. Выберы патрэбную літару ў дужках, падкрэслі яе.
Дз(я, е)цінства, м(я, е)док, в(я, е)снавы, в(я, е)селле, в(я, е)дзерца, ц(я, е)ц(я, е)рук, пес(я, е)нька, дз(я, е)цел, зв(я, е)рок, с(я, е)стрычка, з(я, е)л(я, е)ніна, ц(я, е)ц(я, е)рукі, пев(я, е)нь, п(я, е)юць, зел(я, е)нь.
2.Замест кропак устаў у словы літару е ці я.
Дз..дуля, в..с..ліцца, сн..гавік, м..дзведзь, чэрв..нь, вес..ла, н..дзеля, жнів..нь, сн..жынка, дз..ўчынка, в..ц..рок, ў зел..ні, л..дз..ная, св..тло, сп..вакі, ц..нёк.
 3.Змяні словы па ўзоры, запішы. Растлумач напісанне літары я.
Узор: лес — лясы. Узор: сёлы — сяло.
Звер — _____________. Гнёзды —____________.
Чмель —____________. Вёслы —_____________.
След —____________. Плечы —_____________.
Вецер-_____________. Сёстры —_____________.
4.Перакладзі словы на беларускую мову. Запішы іх. Пастаў націск. Падкрэслі літары, якія абазначаюць ненаціскныя галосныя гукі.
Метла —______________.
Земля —______________.
Бегут —______________.
Медовый —____________ .
Веселиться —____________.
Смелей —______________.
5.Прачытай тэкст. Знайдзі і выправі памылкі. Растлумач правапіс слоў з літарамі ё—я.
Цецярукі прыляцелі на берозу. Піушкі дзяўблі берозавыя пупышкі, цярабілі галінкі. Я з цікавасцю пазіраў на цецерукоў. Раптам адзін цяцярук сарваўся з бярозы і камеком шмякнуўся ў снег.
Правапіс слоў з літарамі о,э-а
1. Устаўце літары о, э – а
Шэпчуць – ш..птаць,    воз – в..зіць,   соль – с..ліць,   рэкі – р..ка,  двор – дв..ры,        водны – в..да.     
  
  2. Устаўце прапушчаныя літары ў словы. Растлумачце іх правапіс.
Моцна скаваў м..роз г..лую зямлю. Х..лодная кара лёду леʹгла на р..ку і в..зера.
Пап..ўзлі па небе снегавыя хмары. Закружыўся ў паветры белы пушок. Снег нячутна лёг на хаты, пл..ты.

3. Прачытайце словы. Змяніце іх так, каб яны абазначалі адзін прадмет.
Стрэхі, горы, рэкі, норы, косы.
Запішыце ўтвораныя словы. Пастаўце націск.

4. Спішыце. Устаўце літару о або а. Растлумачце свой выбар.
Зім..вы дзянёк, што к..мароў н..сок.

Правапіс слоў з літарамі т-ц
1. Змяніце словы па узоры: гняздо – у гняздзе, білет – на білеце
Сад – у  …   ,     ракета – у   …, агарод – у …     ,   самакат – на  …, паход – у  …  ,     работа – на  …, вада – у  …  ,    палёт – у … .
2. Дапішыце ў словы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс
Дзед са..іў яблыні. Яму сказалі: “Навошта ..абе яблыні? Доўга чака..ь з гэтых яблынь пла..оў, і ты не з’ясі з іх яблычкаў”. Стары адказаў: “Я не з’ем – іншыя з’яду..ь, мне падзякую..ь”.
3. Прачытайце. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Змяняйце словы так, як патрабуе сэнс.
Паштоўку даслалі ў _______________ .
Верш надрукавалі ў _______________ .
Падручнікі ляжаць на ______________ .
Словы для даведкі: парта, канверт, газета.
Падкрэсліце літару, якой на пісьме перадаецца гук [ц’].

Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

1.      Пачытайце тэкст. Якія змены ў прыродзе адбываюцца вясной?
Жы..ё абуджаецца пасля зімовага сну. Навако..е напаўняецца чароўным водарам. Птушкі будуюць жы..ё. Яны збіраюць су..а для гнёздаў.
Якія літары трэба ўставіць у словы? Якія гукі яны абазначаюць?
Спішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі.

2.      Прачытайце словы. Змяніце іх па ўзоры.
Узор: завязь – завяззю.
гразь – …
слізь – …
мазь – …
Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі. Падкрэсліце літары, якімі на пісьме перадаюцца падоўжаныя зычныя гукі.

3.      Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.
У полі калыхалася спелае _____________ .
Зімой дарогі пасыпаюць пяском і____________ .
На полудзень дзеці елі __________ .

Падкрэсліце літары, якімі на пісьме абазначаюцца падоўжаныя зычныя гукі.

4.      Прачытайце назвы вёсак. Як вы лічыце, чаму вёскі маюць такія назвы?
Зале(с, сс)е, Зарэ(ч, чч)а, Запо(л, лл)е, Падлу(ж, жж)а.
Назавіце падоўжаныя зычныя гукі ў словах. Якімі літарамі іх трэба абазначыць на пісьме?
Запішыце словы пад дыктоўку .

5. Прачытайце тэкст. Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце іх правапіс.
На Пале..і пачалася паводка. Вада прыйшла ўжо на ўзле..е. На лясных пралесках – разво..е і бездаро..а. Затоплена ра..я. У блакітным паднябе..і спявае жаўрук. Для людзей падаро..а ў гэты час небяспечнае.
Спішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі. Падзяліце іх для пераносу.
Апостраф (’) і раздзяляльны мяккі знак (ь)

1.      Прачытайце. Што трэба ўставіць у словы на месцы пропускаў?
Мадэл..ер, п..еса, пад..ём, брыл..янт, п..яўка, Дзям..ян.
Запішыце словы ў два слупкі: у першы слупок з раздзяляльным мяккім знакам, у другі – з апострафам.

2.      Назавіце адным словам. Злучыце кожны сказ з адпаведным словам з правага слупка. Устаўце ў словы патрэбны раздзяляльны знак.


Зброя старажытных воінаў.
пад..езд
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.
інтэрв..ю
Гутарка з карэспандэнтам па пытаннях.
надвор..е
Уваход у будынак.
кал..е
Упрыгожванне з каштоўных камянёў з падвескамі спераду.
кап..ё

Падзяліце вертыкальнымі лініямі для пераносу словы з раздзяляльнымі знакамі.

3.      Да прапанаваных слоў падбярыце словы, блізкія па значэнні.
Майстэрня, __________.
Перашкода, __________.
Яма, _____________.
Словы для даведкі: бар..ер, атэл..е, кар..ер.

Што трэба ўставіць у словы замест пропускаў?
Спішыце словы парамі.

4.      Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць?
Прыгожая птушка пер..ем, а чалавек вучэннем.
Што трэба ўставіць на месцы пропуску? Запішыце прыказку пад дыктоўку настаўніка.

5.      Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.
З раніцы ________ дождж. Пасля дажджу _________ і ____________ пайшлі ў грыбы. Яны назбіралі _______________. Бабуля _____________ зварыла суп.
Словы для даведкі: Іл..я, шампін..ёнаў, Мар..яна, л..е, Лук..ян.
Растлумачце, што трэба ўставіць у словы замест пропускаў: раздзяляльны ь ці апостраф.

Комментариев нет:

Отправить комментарий